среда, 17 февраля 2016 г.

СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ

Усяслаў Чарадзей
«На Немизе снопы стелютъ головами, молотятъ цепы харалужъными, на тоце живот кладутъ, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути»
«Слова пра паход Ігаравы»
Дубровно, Известные имена Беларуси, Всеслав ЧародейНарадзіўся прыкладна ў 1018г. Сын Брачыслава — унука Рагнеды. Паводле легендаў, паходжанне князя прыпісвалася чарадзейным сілам: нібы ён быў вяшчуном і мог станавіцца ваўком (імаверна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»). Князем стаў прыкладна ў 15-16 гадоў. Пры Ўсяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэнне Полацкага княства. За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзімеравіча ў 1054 годзе да Мангольскай навалы ў 30—40-я гады XIII ст. ён быў адзіным князем, які заняў кіеўскі вялікакняскі пасад, не будучы Яраславічам. Пад яго ініцыятыве пабудаваны славуты Полацкі Сафійскі сабор. У сваёй сталіцы – у Полацку – князь прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-спевака Баяна. Апроч таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, з якім удзельнічаў у бітве на Нямізе у 1067 годзе.Памёр 14 красавіка 1101г. Сёння шырока ўвасоблены ў творах гісторыкаў, мастакоў і літаратараў.

Ефрасіння Полацкая
«…Паслухайце ўважліва… памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога»
Дубровно, Известные имена Беларуси, Ефросиния ПолоцкаяНарадзілася каля 1120 г. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школу для дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Багародзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроблены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. Напрыканцы жыцця здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла 23 мая 1173 г.

Вітаўт Вялікі
«Век залаты той названы па простай прычыне: Дзяржаўца перад багаццем i шчасцем зямным пастаянна ставiў багацце духоўнае — злата дзяржавы»
М.Гусоўскi
Дубровно, Известные имена Беларуси, Витовт ВеликийВялікі князь літоўскі, князь гарадзенскі і троцкі, выдатнейшы воін і палітык. Нарадзіўся ў 1350г. Сын вялікага князя Кейстута і Біруты, стрыечны брат караля польскага Ягайлы. У час праўлення Вітаўта слава пра беларускія землі разышлася па ўсёй Еўропе. Узначаленая князем дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае – стала магутнейшай у Сярэднявеччы. Таксама Гаспадар Літоўскай дзяржавы дасягнуў асаблівага статуса беларускай мовы – яе прызналі афіцыйнай. Да таго ж, Вітаўт – знатны воін. Ён – адна з найбольш адметных фігур Грунвальдскай бітвы. Памёр Вітаўт у 1430-м, у 80-гадовым узросце, у Троках (Літва). Але і сёння постаць Вітаўта — магутнейшая ў гісторыі нашай краіны.

Францыск Скарына
“Любiце i шануйце, як святыню, роднае слова, з якiм вас лiтасцiвы Бог на свет пусцiў”
Дубровно, Известные имена Беларуси, Франциск СкоринаБеларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, доктар медыцынскіх навук, доктар філасофіі, бакалаўр вольных мастацтваў. Нарадзіўся прыкладна ў 1490г. у Полацку. Адукацыю атрымаў там жа, а таксама ў Вільні, Кракаве і Падуі. Інтэнсіўную выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе ў 1517—19 гг. У 1517г. Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — “Псалтыр”, пасля яшчэ — 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету. У пач. 1520-х гг. Скарына заснаваў ужо ў Вільні першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522г. выдаў «Малую падарожную кніжку», у 1525 – “Апостала”. Памёр першадрукар пасля складаных выпрабаванняў лёсу на чужой зямлі (каля 1551-52гг.) – у Празе. Але памяць пра яго светлую дзейнасць жыве і сёння ў сэрцах розных народаў.

Васіль Корань
dubrovno_koren_gravuraНарадзіўся каля 1640г. у мястэчку Дуброўна Віцебскай вобласці. Адзін з першых рускіх гравёраў па дрэву, стваральнік першай у Расіі гравіраванай ілюстраванай Бібліі. Надрукаваў яе ў 1692-1696гг. на манер твораў, аналагічных заходнім “Бібліям жабракоў”. Біблія Кораня ўключыла ў сябе серыю размалёваных гравюр з подпісамі на сюжэты з Кнігі Быцця і Апакаліпсіса. Акрамя таго, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насценных карцінак). Памёр прыкладна напачатку XVIIIст. Спецыялісты лічаць, што пад уплывам Кораня склаўся свій непайторны стыль рускага ксілаграфічнага лубка, які нагадвае класічныя фрэскі яраслаўскіх і кастрамскіх майстроў XVIIст.

Аляксандр Казарскі
Дубровно, известные люди Беларуси, Александр Казарский, моряк, русско-турецкая войнаВаенны марак, герой руска-турэцкай вайны, кавалер ордэна Святога Георгія, капітан 1-га ранга, прыбліжаны Мікалая І. Нарадзіўся ў 1797г. у беларускім мястэчку Дуброўна. Стаў знакамітым у 1829г. пасля перамогі на брыгу “Меркурый” над двумя турэцкімі караблямі. З дзяцінства атрымаў суровае патрыятычнае выхаванне. Ваенную адукацыю набыў у Чарнаморскім штурманскім вучылішчы ў Мікалаеве, дзе яго кумірам стаў адмірал Дзм.Сенявін. У 1813г. Аляксандр паступіў гардэмарынам на Чарнаморскі флот. Служыў у Ізмаіле, Севастопалі. Вызначыўся ў ваенных аперацыях пад Анапай, Варнай, Месемврыяй, ля турэцкіх берагоў і ў шматлікіх іншых месцах. Зрабіў неверагодную ваенную кар’еру. Быў асабіста знаёмы з А.Пушкіным і К.Далем. Верагодна, праз сваю рэвізорскую дзейнасць на флоце быў атручаны ў 1833г. У гонар Аляксандра Казарскага ўстаноўлены памятныя знакі ў Севастопалі, Дуброўна, названы караблі Балтыйскага і Чарнаморскага флотаў, а таксама вуліцы ў розных гарадах.

Сяргей Заранка
Дубровно, художник, портретист, Сергей Зарянко, портрет КолесоваЗнакаміты мастак-партрэтыст. Нарадзіўся ў 1818г. у вёсцы Ляды (цяпер – Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці). Першапачатковую адукацыю набыў у Санкт-Пецярбурзе. Затым паступіў у Імператарскую акадэмію мастацтваў. У 1843г. за работу “Унутранасць Марского Нікольскага сабора” атрымаў званне акадэміка. Пазней пераехаў у Маскву, займаўся там выкананнем абразоў для розных цэркваў і выкладаннем жывапісу. На акадэмічнай выстаўцы 1849г. былі прадстаўлены два партрэты яго работы – генерала П.Ламноўскага і спевака В.Пятрова, якія прынеслі яму слыннасць. У 1850г. за партрэты графа Ф.Талстога і ротмістра А.Хвастова заслужыў званне прафесара. Да самай сваёй смерці (1870г.) працаваў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства на пасадзе інспектара і старэйшага прафесара жывапісу. Дапамагаў у станаўленні такім мастакам, як В.Пяроў, І.Пранішнікаў, В.Пукіроў, У.Шэрвуд, Л.Жадзейка. Усяго нашым земляком створаны каля сотні партрэтаў, на якіх, дарэчы, ёсць і царскія асобы. І гэта пры тым, што Сяргей Заранка бачыў практычна адным вокам. Вось яна – сіла таленту.

Якаў Палякоў
Дубровно, Яков Поляков, финансист, банкир, Таганрог, железная дорогаФінансіст, прадпрымальнік, купец 1-й гільдыі, банкір. Нарадзіўся ў 1832г. у мястэчку Дуброўна ў сям’і купца. У 32 гады сам стаў аршанскім купцом 1-й гільдыі. Дарэчы, яго браты – Самуіл і Лазар — таксама паспяхова прадоўжылі бацькоўскую справу. У хуткім часе Якаў Палякоў пераехаў у Таганрог(Расія). Адкрыў гандлёвы дом, кантору буксірнага параходства і заснаваў Данскі зямельны банк. Фінансаваў будаўніцтва ў Таганрозе комплекса чыгуначнага вакзала. У далейшым стаў заснавальнікам Азова-Данскога (у той час — буйнейшага банка поўдня Расіі) і Пецярбургска-Азоўскага банкаў. Таксама займаўся будаўніцтвам чыгуначных дарог у Расіі і за яе межамі. У 1897г. фінансісту надалі статус расійскага двараніна. А яшчэ некаторыя кажуць, што менавіта спадар Палякоў стаў прататыпам нуворыша Балгарынава ў рамане Л.Талстога “Ганна Карэніна”.

Кастусь Каліноўскі
Дубровно, Беларусь, Польша, Литва, Кастусь Калиновский, крестьянское восстание 1863-1864, революцияПалітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864гг. на землях Беларусі і Літвы. Творчы псеўданім — «Яська-гаспадар з-пад Вільні». Нарадзіўся ў 1838г. у в.Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз землі Польшчы) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы. Пасля некалькі год дапамагаў бацькам па гаспадарцы і займаўся самаадукацыяй. У 1856г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. Пасля ўніверсітэта са ступенню кандыдата права вярнуўся на Радзіму і стварыў рэвалюцыйную арганізацыю на Гародзеншчыне. Быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне расійскага царскага самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання, стварэнне добрых умоў для сялян. Улетку 1862г. распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў. Узначальваў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) — цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі. Пасля роспуску ЛПК займаў на Гародзеншчыне пасаду паўстанцкага камісара ваяводства. У чэрвені 1863г. з-за поспехаў царскіх войскаў і масавых арыштаў вярнуўся ў Вільню, дзе спрабаваў рэанімаваць паўстанне 1863-1864гг. Але змагара ў 1864г. арыштавалі. У тым жа годзе яго публічна павесілі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні. Але перад гэтым Каліноўскі перадаў на волю знакаміты зварот да роднага народа «Лісты з-пад шыбеніцы». Сёння постаць змагара натхняе людзей на стварэнне ў яго гонар раманаў, п’ес, опер, карцін. Яго імя носяць вуліцы ў многіх гарадах Беларусі.

Францішак Багушэвіч
«Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы»
Дубровно, Беларусь, поэт, писатель, деятель, Франциск Богушевич, Францішак БагушэвічБеларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (кірунак – крытычны рэалізм), яе класік. Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, а спадчына з’явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст. Псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губерніі (сучасн. Літва) у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты ў 1840г. Дзіцячыя гады прайшлі ў спадчынным маёнтку Кушляны Ашмянскага павета. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. У 1865г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в.Доцішкі, Лідскага павету. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864гг. Ратуючыся ад рэпрэсій, пераехаў на Украіну. У 1883г. вярнуўся на Радзіму. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj» («Край») па-польску. У віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пасля звальнення жыў у в.Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр у 1900г. Пахаваны ў в.Жупраны Ашмянскага раёну. Пры жыцці надрукаваў вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Лёс іншых зборнікаў «Скрыпачка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка» дагэтуль нявысветлены. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А.Гурыновіч, Цётка, Я.Купала, Я.Колас, Я.Ціхінскі, а таксама многія іншыя аўтары ХХ і ХХІ стагоддзя. Імя творцы ўвекавечана ў Беларусі, Літве, на Украіне.

среда, 27 января 2016 г.

легенды паходжань назв гарадоў Беларусі

Легенды паходжань назв 
гарадоў Беларусі.
Віцебск. Працягнем наша падарожжа па карце. Калі мы ад Мінска будзем рухацца на паўночны ўсход, то знойдзем горад Віцебск. Ен размясціўся на берагах Заходняй Дзвіны. Якраз тут з ею злучаецца меншая рэчка — Віцьба. Ну, як не здагадацца, што горад узяў сваю назву ад гэтай рэчкі? Падобна таму як ад Менкі — Менск, ці Мінск, так ад Віцьбы — Віцебск.
 Паводле падання, аб якім згадваецца ў летaпice, Віцебск (або Відбеск, Віцьбеск) быў заснаваны ў 974 годзе. Зручнае месцазнаходжанне на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі" спрыяла хуткаму развіццю горада.
Магілёў. Калі мы адправімся з вамі ў паўднёвым напрамку ад Віцебска, то патрапім у горад Магілёў. Паўз яго таксама працягнулася сіняя стужка вялікай paкi. Гэта — Дняпро. Воды Дняпра, узяўшы пачатак у Pacii, бягуць па землях Беларусі, потым Украіны аж да Чорнага мора.
Як бачым, нашы далёкія продкі ўмелі выбіраць зручныя мясціны для свaix паселішчаў. Згодна з паданнем, Магілёў быў заснаваны ў 1267 годзе.
Як часта здаралася, усё пачалося з узвядзення княжацкага замка. Вакол замка, пад абаронай яго, пачалі сяліцца людзі. Так паступова i узнік горад.
А вось гэтым разам назву горад узяў не ад paкi. Людская памяць данесла да нас цікавае паданне. У даўнія часы там, дзе стаіць цяперашні Магілёў, шумела векавая пушча. У самай яе гушчы, на беразе Дняпра, стаў жыць разбойнік Машэка. Была ў Машэкі нявеста. Ён вельмі кахаў яе. Але князь сілком забраў прыгажуню ў свой замак. А да замка не падступіцца. Вось i ўзлаваўся Машэка на ўвесь свет.
Аднаго разу разбойнік пepaxaпiў на лясной дарозе багатую карэту. А ў ей разам з князем ехала Машэкава нявеста. Машэка забіў князя, а каханую забраў з сабой. Але дзяўчына прывыкла ўжо да багатага жыцця ў князя. Яна дачакалася, калі Машэка засне, i забіла яго. Сябры-разбойнікі пахавалі Машэку, а курган, які насыпалі над iм, назвалі «Магілай льва».
Так гэта было ці не — хто ведае. Але адну з прыбярэжных гор, дзе некалі нібыта хаваўся Машэка, магілёўцы i цяпер называюць Машэкаўкай.
Гомель. Паглядзім на карту на поўдзень ад Магілёва. I вось перад намі Гомель. Тут, на высокім беразе paкi Сож, знаходзілася некалі адно з самых старажытных паселішчаў радзімічаў, якое паступова разраслося i ператварылася ў горад.
Кажуць, з дауніх часоў насупраць горада ўтварылася на рацэ вялікая мель. I людзі, сплаўляючы па Сажы лес у Дняпро, голасна папярэджвалі адзін аднаго: «Го-го, мель!» Гэта быццам бы i дало назву гораду. У летапісах горад згадваецца ўпершыню пад 1142 годам i называецца крыху інакш: Гомін, Гомій. Больш падобна на тое, што назва гэта звязана з ручаём Гамяюк, які ўпадае тут у Сож. Аднак ці ручай запазычыў назву ў горада, ці наадварот — сказаць цяжка.
Брэст. А цяпер рушым па карце на захад уздоўж Прыпяці i далей. Мы трапім у горад Брэст. Першыя летапісныя звесткі пра Брэст адносяцца да 1019 года. Ужо тады гэта быў важны гандлёвы цэнтр i моцная крэпасць.
Пра паходжанне гэтага горада вось што кажуць. Невядомы купец прабіраўся са сваім таварам праз палескія балоты i тpaпiў у непраходную дрыгву. Што рабщь? Здагадаўся ён абдзіраць бярозы i бяростаю шлях высцілаць. Так i выратаваўся. Калі ж прадаў купец тавар i вяртаўся дадому, то спыніўся на гэтым месцы i прынёс ахвяры багам. А само месца ў гонар бяросты-выратавальніцы назвалі Бярэсцем. Ад яго i сучасная назва — Брэст.
Гродна. Развітаушыся з Брэстам, падымемся па карце ўздоуж граніцы з Польшчай на поўнач. Ледзь не на самай мяжы з Літвой знойдзем горад Гродна. Падаўнейшаму — Горадзен, Гародня. Гэтыя назвы, як i словы «гарадзішча», «горад», азначаюць «агароджанае месца, умацаванае паселішча».
Упершыню Гродна ўпамінаецца ў летапісе пад 1127 годам. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што тут былі развіты розныя рамёствы. Горад меў гандлёвыя сувязі з іншымі старажытнымі гарадамі. Гэтаму спрыяла тое, што заснаваны ён быў на беразе Нёмана, які нясе свае воды ў Балтыйскае мора.
Полацк.Самы старажытны горад — Полацк. Упершыню ён упамінаецца на старонках летапісу «Аповесць мінулых гадоў» пад 862 годам. Калі вы пабываеце ў Полацку, то ўбачыце вялікі горад.
Ён размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна ў тым месцы, дзе ў яе ўпадае рака Палата. Сюды i прыйшлі некалі славяне, каб заснаваць тут новае паселішча. Ад рэчкі Палаты атрымалі назву першыя славянскія жыхары гэтых зямель — палачане. Летапісы паведамляюць, што з войскам вялікага кіеўскага князя палачане плавалі нават у Чорнае i Міжземнае моры. Полацкія гандля-ры былі вядомы далека за межамі горада. Полацк часта наведвалі i замежныя купцы. Яны прадавалі свае тавары i куплялі тое, што выраблялі палачане. Слава аб Полацку разнеслася па ўciM свеце.
Тураў. На беразе ракі Прыпяць размясціўся горад Тураў. Упершыню ён згадваецца у «Аповесці мінулых гадоў» пад 980 годам. Назва «Тураў», як мяркуюць гісторыкі, можа паходзіць ад імя князя, які валадарыў у землях дрыгавічоў. Свае імя Тур атрымаў ад распаусюджанай у той час у Еўропе жывёлы — тура. Жыхары Турава расказваюць такое паданне пра ўзнікненне горада.
Даўным-дауно на месцы Турава былі дры-мучыя, непраходныя лясы. Тут вадзілася шмат звяроў i птушак, а у рэках плавала розная рыба. Завітаў сюды са сваім войскам князь Тур.
Аднойчы, вельмі стомлены, прылёг ён адпачыць. I сніць князь, што ляжыць ён на высокім возе, а вакол — шмат гарадоў. Прачнуўшыся, ён загадаў пабудаваць тут горад.